Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦРУ пачало рэарганізацыю з акцэнтам на кібэрпрастору


Дырэктар ЦРУ Джон Брэнан

Дырэктар ЦРУ Джон Брэнан

Цэнтральнае Разьведвальнае Ўпраўленьне ЗША пачало сур’ёзную рэарганізацыю. Акцэнт будзе зроблены на кібэрапэрацыі.

Дырэктар ЦРУ Джон Брэнан 6 сакавіка абвясьціў праграму рэструктурызацыі. Ён заявіў, што ў выніку кіраўніцтва агенцтва будзе больш адказным, узмацняцца кібэрмагчымасьці ЦРУ, а таксама будуць вырашаныя праблемы з шпіянажам, якія ўзьніклі за апошняе дзесяцігодзьдзе, калі агенцтва сканцэнтравалася на змаганьні з тэрарызмам.

Выступаючы перад журналістам, Брэнан сказаў, што ў ЦРУ ствараюцца новыя падразьдзяленьні пад назвай «цэнтры місіі», якія маюць канцэнтравацца на канкрэтных праблемах ці геаграфічных рэгіёнах.

Брэнан сказаў: «Ёсьць шмат рэгіёнаў і сфэраў, у адносінах да якіх я хацеў бы мець лепшае разуменьне, лепшую інфармацыю і лепшы доступ».

XS
SM
MD
LG