Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 сакавіка: Хадановіч едзе ў Бабруйск


Менск праз аб'ектыў GoPro. Аўтар: Дзяніс Пучко

Менск праз аб'ектыў GoPro. Аўтар: Дзяніс Пучко

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Менск — працягваецца візыт у Беларусь міністра замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Су Ёна.

У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца выступ Андрэя Хадановіча ў горадзе Бабруйску. Паэт пачытае як ужо апублікаваныя вершы з кнігі «Дэжа вю. Перавыбранае», так і новыя тэксты з будучай кнігі, а таксама прэзэнтуе дыск «Муры. Андрэй Хадановіч сьпявае Яцка Качмарскага». Адрас: вул. Кастрычніцкая, 173-а (зь іншага боку дома, ля ўваходу шыльда «Камп’ютэрныя курсы».) Пачатак а 18-й гадзіне.

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

У гісторыі:

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.

2006 — Знойдзена вада на Энцэладзе, спадарожніку Сатурна.

У памяці:

1814 — нарадзіўся Тарас Шаўчэнка, выбітны ўкраінскі мастак, літаратар, заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.

1883 — нарадзіўся Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў кіпцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

1934 — нарадзіўся Юрый Гагарын, першы касманаўт.

1953 — памер Мікола Равенскі, беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.
1962 — нарадзіўся Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня маладзёвага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня» (1980).

1971 — памер Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

Цытата:

Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязьмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна,— было чутна,
Як раве бурлівы!
Як пагоняць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожжу... Во тады я
І нівы і горы —
Ўсё пакіну й да самога
Бога палунаю
Маліцеся... А да тых пор —
Бога я ня знаю!
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце!
І мяне ў сям’і вялікай,
Ў сям’і новай, вольнай,
Не забудзьце памянуці
Добрым ціхім словам.

Тарас Шаўчэнка, «Запаведзь», пераклад Янкі Купалы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG