Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 8 сакавіка 2015: «Жанчына — гэта мастацтва!» і карэйцы ў Менску


Толькі мая беларусь. Вілейка. Аўтар: Міхаіл Кулеш

Толькі мая беларусь. Вілейка. Аўтар: Міхаіл Кулеш

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Першы раз быў адсьвяткаваны ў 1911 годзе ў Капэнгагене, Данія, з ініцыятывы Кляры Цэткін, дзяячкі нямецкага і міжнароднага камуністычнага руху ды змагаркі за правы жанчын.

У Нацыянальным мастацкім музэі пройдзе праект «Жанчына — гэта мастацтва!» прысьвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. У рамках праекту ў вэстыбюлі музэю будуць экспанавацца творы жывапісу, зьвязаныя з жанчынамі.

Беларусь з афіцыйным пяцідзённым візытам наведае міністар замежных справаў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Лі Су Ён. У рамках візыту заплянаваныя перамовы зь міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімерам Макеем, а таксама сустрэчы ў беларускім урадзе. У паўночнакарэйскай дэлегацыі заплянавана наведваньне беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і культурна-гістарычных месцаў Менску і Менскай вобласьці.

У памяці:

1892 — нарадзіўся Алесь Чарвякоў, кіраўнік БССР.

1910 — нарадзіўся Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак.

1928 — памёр Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзяяч, гісторык, Прэзыдэнт Рады БНР.

1954 — нарадзіўся Андрэй Саньнікаў, беларускі палітык, палітычны вязень.

1962 — нарадзіўся Славамір Адамовіч, беларускі паэт.

2004 — памёр Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускае эміграцыі, старшыня Беларускага Згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.

Цытата:

«Не магу, не хачу адмовіць,
Калі просяць вочы твае,
Калі рукі пяшчотна ловяць,
Твае рукі ловяць мае.

Сёньня твой, я сьцялю нам ложак,
Выдзяляючы эндарпін^;
Я твой бог, твой д’ябал бяз рожак,
Муж любімы твой, бацька, сын.

Я прыйшоў. Ты рабі, што трэба:
Расцалуй альбо прагані,
Альбо выплаві зь мяне срэбра
На сваім залатым агні».

Славамір Адамовіч​

XS
SM
MD
LG