Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 сакавіка: канцэрт Паліны Рэспублікі ў Берасьці; у Менску выступіць Сяргей Бабкін


Толькі мая беларусь. Касьцёл Сьвятой Тройцы, в. Гярвяты 2013 г. Аўтар: Тацьцяна Странкоўская

Толькі мая беларусь. Касьцёл Сьвятой Тройцы, в. Гярвяты 2013 г. Аўтар: Тацьцяна Странкоўская

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Менску ў Музэі гісторыі беларускага кіно (вул. Сьвярдлова, 4) адбудзецца фэстываль Post scriptum: Дзень 8 сакавіка. Цягам дня ўсе ахвотныя змогуць прайсьці майстар-клясы па экспрэс-друку аўтарскіх паштовак ды іншыя. Госьцем імпрэзы будзе кампазытар Пётр Клюеў. Пачатак а 10 гадзіне.

У сталічнай Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы (пр-т Газэты «Праўда», 20) адбудзецца прэзэнтацыя дзіцячай кнігі Дар’і Вашкевіч і Алены Медзяковай «Баваўняная дзяўчынка». Пачатак а 13-й гадзіне.

У Менску ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музэю «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагодзьдзя» адбудзецца канцэрт навучэнцаў струннага адзьдзяленьня гімназіі-каледжу мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Пачатак а 14-й гадзіне.

У Берасьці ў грыль-бары «Korova» (вул. Савецкая, 73, 2 паверх) пройдзе канцэрт Паліны Рэспублікі. Пачатак а 18-й гадзіне.

У менскім клюбе Re: Public (вул. Прытыцкага, 62) выступіць украінскі сьпявак і актор Сяргей Бабкін. Пачатак канцэрту а 19-й гадзіне.

Кампанія Herbalife паспрабуе правесьці самую масавую трэніроўку ў гісторыі з мэтай увайсьці ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Трэніроўка будзе заяўлена як спартовае мерапрыемства з найбольшай колькасьцю ўдзельнікаў, выкананае па адзінай праграме цягам 24 гадзінаў. Групы ўдзельнікаў зьбяруцца ў розных гарадах Беларусі. Пачатак а 9-й гадзіне.

Гэты дзень у гісторыі:

1914 — газэта «Наша Ніва» пачынае выхадзіць за подпісам Янкі Купалы як рэдактара

1931 — створанае Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА)

1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.

1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкулу «антысавецкая прапаганда і агітацыя» на пазбаўленьне волі тэрмінам на 6 гадоў.

2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».

2013 — Аляксандар Лукашэнка накіраваўся на пахаваньне прэзыдэнта Уга Чавэса ў Вэнэсуэлу, адмяніўшы з гэтай нагоды прыём жанчын на 8 сакавіка.

Гэты дзень у памяці:

1753 — нарадзіўся Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году

1850 — нарадзіўся першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы Томаш Гарыг Масарык.

1872 — нарадзіўся беларускі кампазытар і пэдагог Васіль Залатароў, народны артыст БССР.

1931 — памёр Павал Дземідовіч, дасьледнік беларускай этнаграфіі і фальклёру.

1937 — нарадзіўся Станіслаў Галакціёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.

1950 — нарадзіўся кампазытар, кіраўнік ансамблю «Верасы» Васіль Раінчык.

1953 — нарадзіўся беларускі мастак Уладзімер Кожух.

1983 — памёр Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

Цытата:

Любоў да Расеі не павінна асьляпляць нас і выяўляцца ў адсутнасьці крытыкі. І калі хтосьці папракае частку нашай буржуазіі ў ідэалізацыі Старой Расеі, такі ж папрок заслугоўваюць і левыя сілы, якія некрытычна ўспрымаюць расейскую рэвалюцыю і бальшавізм.

Томаш Гарыг Масарык

XS
SM
MD
LG