Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Brutto выступіць на «Басовішчы-2015»


Russia - concert of BRUTTO group in Moscow, 21Dec2014

Russia - concert of BRUTTO group in Moscow, 21Dec2014

У 26-м фэсьце музыкі маладой Беларусі ў польскім Гарадку возьме ўдзел новы гурт Сяргея Міхалка.

Арганізатары фэстывалю з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў абвесьцілі імя першага выступоўцы, які выйдзе на сцэну «Басовішча-2015». Ім будзе гурт Brutto. Таксама дасягнута папярэдняя дамоўленасьць на выступ з шэрагам іншых вядомых беларускіх гуртоў і выканаўцаў, але іх імёны будуць абвешчаныя пазьней.

«Басовішча» традыцыйна пройдзе ў мястэчку Гарадок (Гродэк) у Польшчы, непадалёк ад беларуска-польскай мяжы 17-18 ліпеня. Арганізатары спадзяюцца зладзіць сёлета сапраўды выдатны фэст. Урэшце будзе вернутая конкурсная праграма, які доўгі час была разынкаю «Басовішча», але ад якой апошнім часам адмаўляліся. Таксама ў межах фэсту мяркуецца зладзіць шэраг арт-акцый і сустрэчы з літаратарамі.

Цяпер БАС вядзе перамовы наконт таго, каб гледачы сёлетняга фэстывалю зь Беларусі здолелі атрымаць бясплатныя візы.

Tuzin.fm

XS
SM
MD
LG