Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтуюць «Пуціну»


Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч

Сёньня ў менскай галерэі «Ў» а 18.00. адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Барыса Пятровіча — «Пуціна».

У кнігу ўвайшлі аповесьці «Стах» і «Пуціна».

Як распавёў Радыё Свабода Барыс Пятровіч, прэзэнтацыя адбудзецца ў межах маратону падтрымкі кнігарні «Логвінаў».

«Як вы ведаеце, за мінулы год мы фактычна страцілі дзьве кнігарні — гэта кнігарня „Галіяфы“ і кнігарня „Логвінаў“. І калі на аднаўленьне працы кнігарні „Галіяфы“ мала надзей, то застаецца магчымасьць захаваць кнігарню „Логвінаў“ нашымі агульнымі намаганьнямі, агульнай дапамогай. Таму ў межах гэтай акцыі пройдзе прэзэнтацыя маёй кнігі, якая, па вялікім рахунку, ня новая — гэтыя рэчы пісаліся ад 12 да 20 гадоў таму. Але асобнай кнігай яны выходзяць упершыню. Там дзьве аповесьці: адна зь іх — пра Беларусь 90-х гадоў, а другая — пра маю даўнюю вандроўку на востраў Сахалін і Курылы, калі я яшчэ быў студэнтам і езьдзіў на практыку на Далёкі Ўсход», — распавёў Барыс Пятровіч.

Ніякага дачыненьня да расейскага прэзыдэнта кніга «Пуціна» ня мае:

Проста некаторыя людзі няправільна ставяць націск — націск трэба рабіць на другі склад, а не на першы. Таму зьяўляюцца такія асацыяцыі, ня вельмі прыемныя ў тым ліку для аўтара.

«Проста некаторыя людзі няправільна ставяць націск — націск трэба рабіць на другі склад, а не на першы. Таму зьяўляюцца такія асацыяцыі, ня вельмі прыемныя ў тым ліку для аўтара. Але кніга напісана раней, калі яшчэ гэты лідэр ня быў такі папулярны, а назву я проста ня стаў мяняць».

У вечарыне разам з аўтарам возьмуць удзел Уладзімер Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Сяргей Законнікаў, Анатоль Івашчанка, Алесь Пашкевіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка. Спэцыяльны госьць імпрэзы — бард Алесь Камоцкі.

XS
SM
MD
LG