Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама: «У аснове нашых намаганьняў — прыхільнасьць справе ядзернага нераспаўсюджваньня»


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША выступіў з заявай з нагоды 45-й гадавіны ўступленьня ў сілу Дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.

«Калі падпісвалася гэта дамова, — нагадаў прэзыдэнт ЗША, — многія прадказвалі, што дзясяткі краінаў створаць ядзерную зброю, — пэрспэктыва, якая пагражала падарваць глябальную стабільнасьць і бясьпеку. Замест гэтага, дзякуючы сумесным намаганьням усіх краінаў сьвету і іх рашучасьці, ДНЯЗ стала краевугольным каменем рэжыму нераспаўсюджваньня ядзернай зброі, які забясьпечвае міжнародны мір і бясьпеку і які прадухіляе далейшае распаўсюджваньне ядзернай зброі і спрыяе мірнаму выкарыстаньню ядзернай энэргіі».

«Сёньня, — падкрэсьліў Абама, — запасы ядзернай зброі ва ўсім сьвеце знаходзяцца на самым нізкім узроўні, пачынаючы з 50-х гадоў».

«Як я заявіў у Празе ў 2009 годзе, зноў пацьвердзіў у Бэрліне ў 2013 годзе і зноў паўтарыў у мінулым месяцы ў сваёй Стратэгіі нацыянальнай бясьпекі, Злучаныя Штаты імкнуцца забясьпечыць мір і бясьпеку ў сьвеце, свабодным ад ядзернай зброі», — працягваў прэзыдэнт ЗША. — Мы заклікаем усе дзяржавы актывізаваць намаганьні ў адпаведнасьці з ДНЯЗ як асновай для міжнароднага супрацоўніцтва ў дасягненьні гэтай агульнай мэты. Сёньня ДНЯЗ застаецца найважнейшым дамовай, і намаганьні, прыкладзеныя намі да дасягненьня мэты ядзернага раззбраеньня, ня могуць завяршыцца посьпехам, калі мы ня будзем дзейнічаць разам, каб пазьбегнуць распаўсюджваньня ядзернай зброі і імкнуцца да поўнага і няўхільнага выкананьня ДНЯЗ. У аснове нашых намаганьняў — прыхільнасьць справе ядзернага нераспаўсюджваньня, і разам з нашымі партнэрамі ў фармаце «пяць плюс адзін» мы прыкладаем дыпляматычныя намаганьні да заключэньня пагадненьня, закліканага прадухіліць стварэньне Іранам ядзернай зброі і забясьпечыць мірны характар іранскай ядзернай праграмы«.

Як канстатаваў Барак Абама, «Злучаныя Штаты выконваюць свае абавязацельствы, прадугледжаныя ДНЯЗ, і маюць намер і надалей садзейнічаць умацаваньню рэжыму нераспаўсюджваньня».

На працягу пэрыяду працы маёй адміністрацыі Злучаныя Штаты зьнізілі ролю ядзернай зброі ў забесьпячэньні нашай бясьпекі і паменшылі памеры нашага ядзернага арсэнала

«На працягу пэрыяду працы маёй адміністрацыі Злучаныя Штаты зьнізілі ролю ядзернай зброі ў забесьпячэньні нашай бясьпекі і паменшылі памеры нашага ядзернага арсэнала, — адзначыў прэзыдэнт ЗША. — У гэтым годзе мы адзначылі чацьвёртую гадавіну ўступленьня ў сілу новай Дамовы па СНУ. У адпаведнасьці з гэтай дамовай і выконваючы абавязацельствы, прынятыя ў адпаведнасьці з ДНЯЗ, мы скарачаем запасы нашых стратэгічных ядзерных узбраеньняў да самага нізкага ўзроўню больш чым за паўстагодзьдзя, і гатовыя абмяркоўваць далейшае скарачэньне, забясьпечваючы нашу бясьпеку і бясьпеку нашых сяброў і саюзьнікаў ва ўсім сьвеце».

"Мы зможам напоўніцу скарыстацца выгодамі мірнага выкарыстаньня ядзернай энэргіі ў мэтах эканамічнага разьвіцьця і забясьпечыць ахову навакольнага асяродзьдзя толькі калі будзем упэўненыя ў тым, што ядзерная энэргія, прызначаная для выкарыстаньня ў мірных, грамадзянскіх мэтах, ня будзе выкарыстоўвацца для стварэньня ядзернай зброі, — нагадаў Абама. — У сувязі з гэтым мы разьлічваем на Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), якое гарантуе бясьпечнае і надзейнае выкарыстаньне ядзернай энэргіі і прыкладае намаганьні да забесьпячэньня таго, каб гэтая энэргія выкарыстоўвалася выключна ў мірных мэтах. Рыхтуючыся да Дзявятай агляднай канфэрэнцыі па ДНЯЗ, Злучаныя Штаты гатовыя супрацоўнічаць з усімі бакамі ДНЯЗ для дасягненьня жаданых вынікаў, якія робяць яшчэ больш дзейснай і эфэктыўнай гэтую дамову, якае мае гэткае фундамэнтальнае значэньне для глябальнай бясьпекі«,— цытуе Абаму «Голас Амэрыкі».

XS
SM
MD
LG