Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турцыі забілі вядомага таджыцкага апазыцыянэра


Месца забойства Куватава.

Месца забойства Куватава.

Пра гэта паведамляе турэцкая газета «Sabah».

Паводле папярэдніх зьвестак, мужчыну забілі стрэлам у галаву, калі ён ішоў па вуліцы. Выданьне піша, што падазраванага ў забойстве затрымалі.

У той жа час МЗС Таджыкістану пакуль інфармацыю не камэнтуе.

Умаралі Куватаў узначальваў у Таджыкістане апазыцыйную сілу «Група 24». Улады краіны прызналі яе экстрэмісцкай ў кастрычніку мінулага году. Калі Куватаў і яго прыхільнікі спрабавалі летась арганізаваць у Душанбэ мітынг за адстаўку прэзідэнта Эмамалі Рахмона, улады заблякавалі ўсе сайты з падобнай інфармацыяй. Самога Куватава, які калісьці быў у даволі цесных дачыненьнях з Рахмонам, аб’явілі ў вышук.

Таджыкістан афіцыйна накіраваў Турцыі запыт аб выдачы Куватава ў студзені.

XS
SM
MD
LG