Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік кіраўніка НАТО: Мэта Пуціна — задушыць Украіну


Уладзімер Пуцін імкнецца ператварыць Украіну ў дзяржаву, якая не адбылася, і заглушыць іншадумства ўнутры Расеі.

Пра гэта заявіў намесьнік генэральнага сакратара НАТО Аляксандр Вершбоў, выступаючы ў чацьвер у Рызе.

Паводле яго слоў, мэта прэзыдэнта Пуціна — разбурыць і задушыць Украіну, а таксама дыскрэдытаваць альтэрнатыўныя галасы ў Расеі.

Вершбоў, які займаў пасаду амбасадара ЗША ў Расеі з 2000-га па 2005 год, таксама адзначыў, што гібель людзей адбываецца ня толькі ва Ўкраіне.

Паводле яго слоў, ахвяры маюць месца не толькі на Ўсходзе Ўкраіны, але і ў цэнтры Масквы, дзе адбылося зьверскае забойства Барыса Нямцова ў мінулую пятніцу. Пра гэта Вершбоў заявіў у сваім выступе перад членамі парлямэнту з краін ЭЗна канфэрэнцыі ў Рызе.

Пакуль мы не ведаем, хто націснуў на курок, сказаў Вершбоў, але мы ведаем, што Барыс Нямцоў быў магутным голасам за дэмакратыю і супраць удзелу Расеі ў вайне ва Ўкраіне, быў сярод тых, каго ў афіцыйнай расейскай прапагандзе ганілі як «здраднікаў» і «пятую калёну», сказаў Вершбоў.

Пуцін заявіў у сераду, што забойства Нямцова, былога віцэ-прэм’ера, якога застрэлілі на мінулым тыдні, было ганебнай трагедыяй. Крэмль адмаўляе якую-небудзь дачыненьне да забойства, заявіўшы, што яно было «правакацыяй», накіраванай на дыскрэдытацыю Пуціна.

XS
SM
MD
LG