Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 сакавіка: Прэзэнтацыя кнігі Барыса Пятровіча, супольны канцэрт «Akute» і «Разьбітага сэрца пацана»


Толькі мая Беларусь. Крэйдавыя кар'еры пад Ваўкавыскам. Аўтар: Робэрт Дэц
Толькі мая Беларусь. Крэйдавыя кар'еры пад Ваўкавыскам. Аўтар: Робэрт Дэц

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У менскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя новай празаічнай кнігі Барыса Пятровіча — «Пуціна». У вечарыне разам з аўтарам возьмуць удзел: Уладзімер Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Сяргей Законнікаў, Анатоль Івашчанка, Алесь Пашкевіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка. Спэцыяльны госьць імпрэзы — бард Алесь Камоцкі. Пачатак а 18.00.

У менскім клюбе «Re: Public» (вул. Прытыцкага, 62) пройдзе супольны канцэрт гуртоў «Akute» і «Разьбітае сэрца пацана». Пачатак а 19.00.

У галерэі Беларускага саюзу дызайнэраў (Менск, вул. Брылеўская, 14) адбудзецца адкрыцьцё выставы Gvalt, прымеркаванай да выпуску аднайменнага альбома беларускага гурту «Гаротніца». Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1972 — у Беларусі заснавана выдавецтва «Мастацкая літаратура».

1990 — у Менску створана Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

У памяці:

1475 — нарадзіўся Мікелянджэлё Буанароці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэння

1896 — нарадзіўся Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1926 — нарадзіўся Анджэй Вайда, польскі рэжысэр.

1928 — нарадзіўся Габрыэль Гарсія Маркес, калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1937 — нарадзілася Валянціна Церашкова, першая жанчына-касманаўт. Бацька быў родам зь вёскі Выйлава (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць), маці — зь вёскі Ерамееўшчына (Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць). У дзяцінстве размаўляла па-беларуску.

1999 — памёр Міхаіл Петрыкевіч, краязнаўца, музэязнаўца, пэдагог.

Цытата:

«Калі вы сустрэнеце сваё сапраўднае каханьне, то яно ад вас нікуды ня дзенецца — ні праз тыдзень, ні празь месяц, ні праз год».

Габрыэль Гарсія Маркес

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG