Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адзіны ў Расеі музэй рэпрэсій стане музэем работнікаў ГУЛагу


Агароджа ў лягеры «Перм-36», якая засталася ад часоў ГУЛагу

Агароджа ў лягеры «Перм-36», якая засталася ад часоў ГУЛагу

Першая выстава ў музэі «Перм-36» пасьля яго пераходу пад поўны кантроль дзяржавы будзе прысьвечаная сродкам аховы і тэхнічным спосабам утрыманьня зьняволеных.

Пра гэта ў блогу на сайце Grani. ru напісаў чалец праўленьня міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Аляксандр Каліх.

«Цяпер „Перм-36“ — гэта музэй, у якім расказваецца пра цяжкую і высакародную працу доблесных супрацоўнікаў ГУЛагу, аб тым, якія тэхналёгіі ўжываліся, каб агарадзіць вялікі народ ад пятай калёны і розных нацыстаў з Украіны,» — піша ён.

Музэй гісторыі палітычных рэпрэсій «Перм-36» быў створаны ў 1992 годзе ў Пермскім краі на тэрыторыі былой калёніі. Гэта адзіны захаваны ў Расеі комплекс сталінскага ГУЛагу. Экспанаты музэю належалі аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі (АНА) «Перм-36», а сам музэйны комплекс і зямля належаць дзяржаве.

У 2012 годзе АНА «Перм-36» фактычна адхілілі ад удзелу ў працы музэю. Перамовы з уладамі не далі ніякага выніку, у сувязі з чым арганізацыя абвясьціла аб самаліквідацыі.

Віктар Шмыраў, былы дырэктар АНА «Перм-36», выказаў думку, што музэй захаваецца, але будзе цалкам зьменены. «Цяпер гэта музэй пра лягерную сыстэму, а не пра палітзьняволеных. Ён не распавядае пра рэпрэсіі або пра Сталіна,» — цытуе Шмырава Бі-Бі-Сі.

Шмыраў лічыць, што зьмены адбываюцца па палітычных прычынах. «Мы ўжо назіраем стварэньне дзяржавы сталінскага тыпу — вялікая ўлада засяроджаная ў руках аднаго чалавека», — сказаў Шмыраў.

XS
SM
MD
LG