Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Пакш» Орбана-Пуціна: У Вугоршчыне будзе часткова засакрэчаная расейская АЭС


Парлямэнт Вугоршчыны зрабіў сакрэтным на 30 гадоў асноўныя пункты пагадненьня з Расеяй адносна будаўніцтва атамнай электрастанцыі «Пакш».

Сума пагадненьня — 12 з паловай мільярдаў эўра. Большая частка выдаткаў (10 мільярдаў эўра) будзе прафінансаваная Расеяй, гатовай даць Вугоршчыне адпаведны крэдыт.

Рашэньне парлямэнту, большасьць месцаў у якім займаюць прыхільнікі прэм’ер-міністра Віктара Орбана з партыі «Фідэс», выклікала абурэньне апазыцыі і зьдзіўленьне ў Бруселі.

«Мы будзем старацца зрабіць здабыткам галоснасьці максымальную колькасьць інфармацыі аб гэтым кантракце. Але зьдзелкі такога роду засакрэчваюцца ўсюды» — пракамэнтаваў сытуацыю прэс-сакратар вугорскага кабінэту Золтан Ковач.

«Я згодны з тымі экспэртамі, якія сьцьвярджаюць, што можна чакаць павышэньня коштаў на энергію ў сувязі з сакрэтнасьцю дагавора пра «Пакш». Бо калі энэргетычная палітыка дзяржавы непразрыстая, а законы робяць магчымым атрыманьне на энэргетычным бізнэсе прыбытку, то ніяк нельга будзе пракантраляваць і праверыць, якія былі рэальныя затраты па выпрацоўцы электраэнэргіі. Бо інфармацыя, зьвязаная з гэтай справай, будзе сакрэтнай​,» — лічыць вугорскі юрыдычны экспэрт Болдзіжар Нодзь.

Апазыцыя асудзіла дамову з Расеяй як «самую вялікую карупцыйныю справу ў гісторыі» (сацыялісты) і «здраду інтарэсаў краіны» (зялёныя).

XS
SM
MD
LG