Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Бяляцкі: ААН павінна ціснуць на тых, хто злоўжывае ўладай


Алесь Бяляцкі зь мiнiстрам замежных спраў Тунiсу Тайэбам Бакушам i прэзыдэнтам FIDH Карымам Лахiджы.

Алесь Бяляцкі зь мiнiстрам замежных спраў Тунiсу Тайэбам Бакушам i прэзыдэнтам FIDH Карымам Лахiджы.

Былы беларускі палітвязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі выступіў сёньня на сэсіі Рады па правах чалавека ААН у Жэнэве.

«У многіх краінах, у тым ліку ў Беларусі, праваабаронцам не даюць дзейнічаць. Наш голас падаўлены і ня чутны, — заявіў Бяляцкі. — Праваабаронцы сутыкаюцца са шматлікімі перашкодамі ў сваёй дзейнасьці: пастаянна зазнаюць пагрозы, напады, жорсткае абыходжаньне, забойствы, гвалтоўныя зьнікненьні, незаконнае сачэньне, адвольныя затрыманьні. Супраць іх накіраваныя законы, якія вызначаюць іх легітымную дзейнасьць як антыдзяржаўную і навешваюць на іх зьневажальны хлусьлівы ярлык замежных агентаў, як гэта робіцца ў Расеі. Ім перакрываюць доступ да фінансаваньня або крыміналізуюць легітымную дзейнасьць», — заявіў Бяляцкі ў сваім выступе на 28-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН. Ён зазначыў, што ААН павінна аказваць ціск на тых, хто злоўжывае ўладай, і заклікаць іх да адказнасьці.

Праваабаронца адзначыў, што прастора для дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці і праваабаронцаў у сьвеце «знаходзіцца пад пагрозай ці скарачаецца».

«Рэпрэсіўныя рэжымы кідаюць за краты мірных актывістаў па розных сфабрыкаваных абвінавачваньнях... Маніпуляцыі з унутраным заканадаўствам краін супраць праваабаронцаў ня могуць схаваць ад міжнароднай грамадзкасьці грубыя парушэньні правоў чалавека», — падкрэсьліў Бяляцкі.

Нападкі на грамадзянскую супольнасьць ідуць разам з нападкамі на ўнівэрсальны характар правоў чалавека пад прыкрыцьцём захаваньня традыцыяў, рэлігіі або каштоўнасьцяў.

«Нападкі на грамадзянскую супольнасьць ідуць разам з нападкамі на ўнівэрсальны характар правоў чалавека пад прыкрыцьцём захаваньня традыцыяў, рэлігіі або каштоўнасьцяў. Падтрымліваючы права на разьвіцьцё ўнікальных чалавечых культур, мы выступаем супраць выкарыстаньня гэтых паняцьцяў для рэпрэсіяў, для падрыву міжнародных стандартаў і асноўных свабодаў. Рада павінна абараняць жыцьцёвую прастору для грамадзянскай супольнасьці, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе наяўныя ў яе сродкі, аказваць ціск на тых, хто злоўжывае ўладай, заклікаць іх да адказнасьці», — заявіў ён.

Бяляцкі таксама згадаў пра забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова:

«Мы шакаваныя забойствам вядомага расейскага грамадзкага дзеяча Барыса Нямцова і патрабуем стараннага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня гэтага злачынства».

XS
SM
MD
LG