Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскага пасла ў Карэі парэзалі нажом з крыкам: «Дзьве Карэі павінны ўзьяднацца!»


У Сэуле амэрыканскага амбасадара ў Паўднёвай Карэі Марка Ліпэрта ўдарылі нажом для чысткі гародніны падчас афіцыйнага сьняданку.

Дыплямат дастаўлены ў лякарню з раненьнямі твару і рукі. Пагрозы для яго жыцьця няма.

Нападнік — нацыяналіст — быў у традыцыйнай карэйскай вопратцы і пракрычаў: «Дзьве Карэі павінны ўзьяднацца». Калі яго саджалі ў паліцэйскую машыну, ён выкрыкваў лёзунгі супраць сумесных з ЗША ваенных вучэньняў, якія пачаліся ў Паўднёвай Карэі ў мінулы панядзелак.

Паўднёвакарэйскі прэм’ер-міністар Лі Ван Гу выказаў шкадаваньне ў сувязі са здарэньнем.

Дзярждэпартамэнт ЗША рэзка асудзіў напад на амэрыканскага амбасадара.

XS
SM
MD
LG