Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноччу адбыўся выбух побач з офісам «Правага сэктару» ў Адэсе. Папярэдняя вэрсія — тэракт


Выбух побач з офісам «Правага сэктару» ў Адэсе праваахоўнікі папярэдне кваліфікуюць як тэракт. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні аддзелу сувязяў з грамадзкасьцю Галоўнага ўпраўленьня МУС у Адэскай вобласьці.

У выніку спрацоўваньня выбухной прылады пашкоджаныя два офісы ў цокальным памяшканьні трохпавярховага дома па вуліцы Коблеўскай і прыпаркаваныя побач аўтамабілі, у некалькіх кватэрах выбітае шкло. Пацярпелых у выніку выбуху няма.

Паведамленьне аб выбуху ў доме № 40 па вуліцы Кабаеўскай у Адэсе на спэцлінію «102» паступіла 5 сакавіка, у 0:30.

Гэта ўжо ня першы выбух ці спроба нападу ў Адэсе за апошнія месяцы. Некалькі з такіх нападаў расьсьледуюць па артыкуле аб тэрарыстычным акце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG