Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каспараў: Пуцін і яго атачэньне адчуваюць беспакаранасьць


Гары Каспараў

Гары Каспараў

Забойства апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова сьведчыць аб тым, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і яго атачэньне ня маюць ніякіх абмежаваньняў.

Пра гэта на слуханьнях камітэта па міжнародных адносінах Сэнату ЗША заявіў расейскі апазыцыйны актывіст, чэмпіён сьвету па шахматах Гары Каспараў.

«Барыс Нямцоў быў забіты, таму што мог быць забіты. Пуцін і яго эліты вераць, што пасьля 15 гадоў ва ўладзе няма нічога, што яны ня могуць зрабіць, няма лініяў, якія яны ня могуць перасякаць. Іх пачуцьцё беспакаранасьці, спалучанае са створанай пуцінскай прапагандай атмасфэрай нянавісьці і гвалту, зьяўляецца сьмяротнай камбінацыяй», — сказаў Каспараў.

Ён асабліва адзначыў, што Нямцоў быў забіты, калі рыхтаваў даклад аб прысутнасьці расейскіх войскаў ва Ўкраіне і, як ён выказаўся, «вайне Пуціна супраць далікатнай дэмакратычнай краіны ў Эўропе».

Адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы.

XS
SM
MD
LG