Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымы развал «Русского мира» ў Беларусі напалохаў расейскае тэлебачаньне болей, чым дачыненьні Менску з НАТО і Эўразьвязам


Трэцяга сакавіка на расейскім тэлеканале ТВЦ цягам гадзіны абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Вядоўца праграмы «Права голасу» Раман Бабаян назваў тэму дыскусіі — «Беларускі разварот»: сустрэча Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, спробы Беларусі разьвярнуцца ў бок Захаду.

Вядоўца пачаў з таго, што Аляксандар Лукашэнка напярэдадні свайго прыезду ў Маскву заявіў, што спадзяецца на больш цесны дыялёг з НАТО і Эўразьвязам. «Што азначаюць гэтыя словы беларускага прэзыдэнта і як павінна адрэагаваць на іх Расея?» — запытаўся спадар Бабаян.

Дыскусія пачыналася больш-менш спакойна, хоць асобныя выразы — кшталту «тамтэйшыя нацыяналісты», «апазыцыянэры-маргіналы», «Беларусь не паўторыць трагічных памылак Украіны», «Захад прыцягвае Беларусь да сябе выключна дзеля таго, каб адарваць яе ад Расеі» і г. д. — адразу паставілі пад сумнеў аб’ектыўнасьць аналітыкаў.

Так і ішла сабе перадача да той пары, пакуль яе ўдзельнікі не закранулі тэму «Русского мира». Тут жарсьці дасягнулі апагею, а аналітыкі зьбіліся на крык. Хутка высьветлілася, што адыход Беларусі ад «Русского мира» хвалюе маскоўскіх аналітыкаў нашмат болей, чым магчымае збліжэньне афіцыйнага Менску і з НАТО, і з Брусэлем.

Пераказаць гэтую частку праграмы немагчыма. Гэта трэба слухаць.

У перадачы беларускі бок прадстаўлялі: Кірыл Коктыш — дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў, Арсен Савіцкі — дырэктар Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў, Юры Шаўцоў — дырэктар Цэнтру па праблемах эўрапейскай інтэграцыі, а таксама дырэктар інфармацыйна-асьветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандар Шпакоўскі.

Апошнія тры навукоўцы ўваходзяць у кансультацыйную раду, якую нядаўна стварылі пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

XS
SM
MD
LG