Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры ЗША і Эўропы: рэакцыя на зрыў перамір’я ў Данбасе будзе жорсткай


Як паведаміў французскі бок, усе ўдзельнікі перамоваў пагадзіліся з неабходнасьцю рашучай рэакцыі міжнароднай супольнасьці ў выпадку сур’ёзных парушэньняў менскіх дамоўленасьцяў аб спыненьні агню ў Данбасе.

Паводле паведамленьня з Бэрліну, была выказаная таксама агульная гатоўнасьць ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі ў выпадку, калі яна будзе працягваць спрыяць эскаляцыі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Акрамя таго, заходнія лідэры дамовіліся ўзмацніць падтрымку спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе.

За апошнія суткі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны загінулі трое вайскоўцаў, яшчэ 9 былі параненыя. Пра гэта паведаміў у аўторак прадстаўнік штаба Антытэрарыстычнай апэрацыі Андрэй Лысенка. Пазыцыі ўкраінскіх сіл абстрэльваліся больш за 20 разоў.

Кіеў сьцьвярджае, што сэпаратысты не выконваюць мірныя дамоўленасьці і толькі імітуюць адвод цяжкай тэхнікі ад лініі судакрананьня.

Раней у аўторак прадстаўнік украінскага боку ў Трохбаковай кантактнай групе, экс-прэзідэнт Леанід Кучма заклікаў самаабвешчаныя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі дапусьціць назіральнікаў АБСЭ ў канчатковы пункт адводу цяжкіх узбраеньняў.

XS
SM
MD
LG