Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ацэньваюць колькасьць расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны ў 12000


Паводле ацэнак амэрыканскіх генэралаў, на ўсходзе Ўкраіны сёньня надаюць падтрымку прарасейскім сэпаратыстам каля 12 тысяч вайсковаслужбоўцаў з Расеі.

Як заявіў ў аўторак камандуючы войскамі ЗША ў Эўропе генэрал-лейтэнант Бэн Ходжэс, расейскія войскі ва Ўкраіне складаюцца з ваенных дарадцаў, апэратараў перадавых разнавіднасьцяў ўзбраеньняў і асабістага складу франтавых войскаў.

Камэнтуючы падчас выступу ў Бэрліне магчымасьць для ЗША прадставіць Украіне ўзбраеньне, амэрыканскі генэрал заявіў, што такі крок павялічыў бы стаўку для прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

«Калі (расійскія) маці будуць бачыць, як іх сыны вяртаюцца дадому мёртвымі, калі кошт (ўварваньня) будзе расьці, унутраная падтрымка (Пуціна) пачне скарачацца», — сказаў Ходжэс.

Ён адзначыў, што Ўкраіна мае патрэбу ў выведвальных зьвестках, сродках для падаўленьня варожых агнявых сродкаў і «таго, што зможа спыніць расейскі танк».

Пры гэтым Бэн Ходжэс паўтарыў афіцыйную пакуль думку Вашынгтона, ЗША аддаюць перавагу дыпляматычнаму рашэньню канфлікту ў частцы ўсходу Ўкраіны.

Таксама ў аўторак яшчэ адзін амэрыканскі камандзір, старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў генэрал Марцін Дэмпсі выказаў падтрымку ідэі прадставіць Украіне амэрыканскае ўзбраеньне.

Выступаючы ў камітэце па справах узброеных сіл і ваенізаваных структур Сэнату, Дэмпсі заявіў, што Вашынгтон «абсалютна» павінен разгледзець магчымасьць прадстаўленьня Ўкраіне ўзбраеньняў праз саюз НАТО.

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША ў апошні час заяўляе, што працягвае перагляд ранейшай палітыкі не прадстаўляць Украіне ніякіх сьмяротных узбраеньняў у бок магчымасьці ўсё ж даць такія абарончыя ўзбраеньні, але канчатковага рашэньня яшчэ ўсё няма. Між тым у абедзьвюх палатах Кангрэса ЗША нарастае падтрымка такой магчымасьці і гучаць патрабаваньні да Белага дому нарэшце прадставіць Украіне ўзбраеньне.

Расія, нягледзячы на існуючыя ва Ўкраіне і на Захадзе шматлікія доказы яе прамога ваеннага ўварваньня на ўсход Украіны, а ня толькі прадстаўленьне масавай падтрымкі прарасейскім сэпаратыстам перадавой расейскай зброяй і жывой сілай, працягвае сьцьвярджаць, што не мае дачыненьня да гэтага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG