Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 сакавіка. Дзень памяці Карласа Шэрмана, народзіны Лявона Баршчэўскага


Менск праз аб'ектыў GoPro. Аўтар: Дзяніс Пучко
Менск праз аб'ектыў GoPro. Аўтар: Дзяніс Пучко

Падзеі і даты новага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Дзень беларускай міліцыі

У менскім бізнэс-цэнтры «Вікторыя» (пр-т Пераможцаў, 59) пройдзе
XVI Асамблея дзелавых колаў Беларусі. Падчас Асамблеі будзе прадстаўлены праект «Нацыянальнай плятформы бізнэсу Беларусі — 2015». Пачатак у 14.00.

У Маскве ў Выканкаме СНД адбудуцца кансультацыі Украіны з бакамі Дамовы аб зоне свабоднага гандлю.

У Кіеве пачнецца візыт ва Ўкраіну прэм’ер-міністра Італіі Матэа Рэнцы

У гісторыі:

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла каранаваны на польскага караля.

1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва».

1992 — Уга Чавэс арганізаваў няўдалы вайсковы пераварот у Вэнэсуэле, які выклікаў вялікі скачок ягонай папулярнасьці сярод найбяднейшых пластоў грамадзтва.

2006 — запушчаная сацыяльная сетка «Одноклассники».

У гэты дзень нарадзіліся:

1634 — Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзяяч, пакараны сьмерцю за атэізм.

1678 — Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1782 — Казімер Ельскі, беларускі скульптар, першы прафэсар скульптуры ў Беларусі.

1890 — Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, паэт, публіцыст.

1897 — Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч.

1815 — Міхайла Вярбіцкі, ўкраінскі кампазытар

1924 — Аляксандар Коршунаў, беларускі літаратуразнавец.

1949 — Валянцін Собаль, беларускі археоляг.

1958 — Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, грамадзкі дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1687 — Якуб Суша, рэлігійны пісьменьнік, уніяцкі япіскап.

1812 — Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзяяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.

1852 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

1892 — Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.

2005 — Карлас Шэрман, беларуска-гішпанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца.

Цытата:

Русь, куды ж імчысься ты? Дай адказ. Не дае адказу.

Мікалай Гогаль

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG