Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэтаньягу: Вашынгтон ня можа дазволіць Ірану зрабіць ядзерную бомбу


Бэньямін Нэтаньягу выступае ў амэрыканскім Кангрэсе 3 сакавіка

Бэньямін Нэтаньягу выступае ў амэрыканскім Кангрэсе 3 сакавіка

Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу падчас звароту да Кангрэсу ЗША заявіў, што нягледзячы на нядаўнія заспакаяльныя паводзіны іранскіх чыноўнікаў, урад у Тэгеране застаецца ворагам ня толькі Ізраілю, але і ЗША. Ён адзначыў, што Вашынгтон ня можа дазволіць Ірану працягнуць распрацоўку ядзернай праграмы.

Нэтаньягу сказаў, што прапанаваная Ірану зьдзелка ня спыніць іранскае жаданьне стаць ядзернай дзяржавай. Паводле Нэтаньягу, любая зьдзелка, якая не абавязвае Іран цалкам згарнуць сваю ядзерную праграму, будзе мець сур’ёзныя наступствы для будучыні.
Ізраільскі прэм’ер заявіў: «Гэта дрэнная зьдзелка» і «нам лепш без яе».

Нэтаньягу зьвярнуў увагу на канфлікт у Іраку, дзе міжнародная кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША ды іранскія сілы асобна дапамагаюць ірацкаму ураду ваяваць супраць баевікоў так званай «Ісламскай дзяржавы». Нэтаньягу заявіў, што перамагчы «Ісламскую дзяржаву», але дазволіць Ірану займець ядзерную зброю значыла б перамогу ў бітве, але пройгрыш у вайне.

Нарэшце, Нэтаньягу заявіў, што «нават калі ён павінен стаяць у адзіночку, Ізраіль будзе стаяць».

Напярэдадні прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Іран павінен пагадзіцца накласьці мараторый на сваю ядзерную праграму прынамсі на працягу наступных дзесяці гадоў, калі пагадненьне па іранскай ядзернай праграме будзе дасягнутае. У інтэрвію агенцтву Reuters Абама сказаў, што ёсьць фактары, якія могуць перашкодзіць выпрацоўцы такіх пагадненьняў.

Злучаныя Штаты і пяць іншых краін спрабуюць дамовіцца з Іранам аб тым, каб гэтая краіна спыніла сваю ядзерную праграму ў абмен на зьняцьце санкцый. Ізраіль выступае катэгарычна супраць такога пагадненьня. Абама лічыць пазыцыю Нэтаньягу памылковай і адмовіўся сустрэцца зь ім падчас гэтага візыту.

Крайняя дата для пагадненьня з Іранам, якую ўсталяваў Захад, 30 чэрвеня сёлета. Раней міністар замежных справаў Ірану Мухамад Зарыф заявіў, што ягоная краіна ня будзе прымаць празьмерныя і нелягічныя патрабаваньні

XS
SM
MD
LG