Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Відэаролік «Я — рускі акупант», які апраўдвае расейскую экспансію, сабраў на Youtube 3 мільёны праглядаў


«Я — рускі акупант», які апраўдвае расейскую тэрытарыяльную экспансію, прадстаўляючы Расею цывілізатарскай сілай і папярэджваючы Захад ад нападу на Расею.

За 5 дзён яго праглядзела 3 мільёны чалавек. ​

Ролік быў загружаны ў сацыяльныя сеткі Яўгенам Журавым, блогерам з Навасыбірску, аднак распаўсюду відэа спрыяла тое, што яго разьмясьціў у сябе ў Twitter Дзьмітры Рагозін, віцэ-прэм’ер РФ у пытаньнях ВПК, вядомы сваёй жорсткай антызаходняй рыторыкай.

Фільм, які выкарыстоўвае кампутарную анімацыю і графіку, спрабуе даказаць, што суседнія з Расеяй краіны сталі жыць значна горш, калі вырваліся з арбіты Масквы.

Грамадзяне краінаў Балтыі, паводле роліку, зараз «чысьцяць прыбіральні ў Эўропе», а Цэнтральная Азія жыве на крэдыты і даходы ад продажу марыхуаны.

Стужка абвінавачвае Ўкраіну ў зьнішчэньні пабудаванай рускімі прамысловасьці і ва ўсталяваньні дыктатуры.

«Так, я акупант, і я стаміўся прасіць прабачэньня за гэта» — кажа закадравы голас на стужцы.

Фільм адхіляе заходнія каштоўнасьці, ў тым ліку і правы геяў, і папярэджвае крытыкаў Расеі:

«Я ветліва папярэджваю вас у апошні раз: Не нарывайцеся! Я будую мір, я люблю мір, але ваяваць я ўмею лепш за ўсіх!».

Фільм заканчваецца адпраўкай гэтага пасланьня па электроннай пошце прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG