Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвязу прапануюць аднавіць палітыку добрасуседзтва і ўключыць туды Маскву


Фэдэрыка Макерыні і Пятро Парашэнка

Фэдэрыка Макерыні і Пятро Парашэнка

Новы праект падрыхтаваны кіраўніцай зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Фэдэрыкай Магерыні і камісарам ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і добрасуседзтва Ёханесам Ханам.

Заўтра краінам Зьвязу будзе прадстаўлены праект аднаўленьня палітыкі добрасуседзтва, падрыхтаваны кіраўніцай зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Фэдэрыкай Магерыні і камісарам ЭЗ па пытаньнях пашырэньня і добрасуседзтва Ёханесам Ханам.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды з Брусэлю, які здолеў атрымаць гэты дакумэнт, ён прадугледжвае больш шчыльнае супрацоўніцтва з Расеяй, у тым ліку і за кошт супрацоўніцтва зь іншымі постсавецкімі краінамі.

Расея не была ўключаная ў гэтую палітыку. Цяпер прапануецца зрабіць узаемадзеяньне з Масквой больш шчыльным.

Палітыка суседзтва ЭЗ была распачатая ў 2003 годзе ў мэтах усталяваньня больш шчыльных адносінаў з краінамі-суседзямі, якія не зьяўляюцца кандыдатамі на ўступленьне ў ЭЗ. Гэтая палітыка ахоплівала 16 краін-суседзяў ЭЗ, у тым ліку шэсьць былых савецкіх рэспублік — Азэрбайджан, Армэнію, Беларусь, Грузію, Малдову і Ўкраіну, а таксама краіны Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу.

Расея не была ўключаная ў гэтую палітыку. Цяпер прапануецца зрабіць узаемадзеяньне з Масквой больш шчыльным.

У праекце новай палітыкі ставіцца пытаньне, ці варта абмежавацца яе цяперашнім геаграфічным фарматам, ці знайсьці больш гнуткія спосабы працы «з суседзямі суседзяў».

Чакаецца, што гэтыя падыходы выклічуць вялікую дыскусію ў Эўразьвязе. Праект новай палітыкі зьяўляецца падчас вострага супрацьстаяньня паміж Эўразьвязам і Расеяй наконт украінскага крызісу. Расея жорстка супрацьдзейнічала і працягвае супрацьдзейнічаць праэўрапейскім памкненьням Украіны шляхам анэксіі Крыму і падтрымкі і ўзбраеньня сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Варта адзначыць, што напачатку гэтага году кіраўніца зьнешняй палітыкі Эўразьвязу ўжо прапаноўвала праект пашырэньня супрацоўніцтва ЭЗ з Расеяй. Празь некалькі дзён пасьля зьяўленьня таго праекту сэпаратысты ў Данбасе пачалі абстрэлы Марыюпаля і наступ на іншых франтах супрацьстаяньня. У выніку прапановы Фэдэрыкі Магерыні былі адхіленыя з-за адмоўнай рэакцыі на іх шэрагу краінаў ЭЗ. Дакумэнт, які прапануецца зараз, акрамя пэрспэктывы паляпшэньня адносінаў з Расеяй, ставіць пытаньне пра супрацу з краінамі, якія хочуць мець з Эўразьвязам больш шчыльныя сувязі, чым палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю.

Гэта тычыцца найперш Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, якія ўжо маюць з ЭЗ адпаведныя пагадненьні аб асацыяцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG