Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макарэвіч засьпяваў па-беларуску


На сайце Tuzin.fm — прэм’ера песьні ў выкананьні Андрэя Макарэвіча на беларускай мове.

Лідэр расейскага гурту «Машина времени» запісаў сваю першую песьню на беларускай мове для праекту «Global Reload» парталу Tuzin.fm і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Макарэвіч запісаў па-беларуску сваю песьню «Сьнег», перакладзеную на беларускую мову Юрыем Несьцярэнкам.

Прэм’ера песьні ў MP3 суправаджаецца фатаздымкамі і інтэрвію з выканаўцам, якое правёў Сяргей Будкін.

У ім Андрэй Макарэвіч прызнаецца, што зразумеў мэлёдыку беларускай мовы, што гэта яму было вельмі цікава:

«Па-беларуску надта цікава паспрабаваць, бо гены ўсё ж такі маю. Я вельмі добра памятаю моцны беларускі акцэнт маёй бабулі. Яна была з Пагодзіна, зь сяла, якое тады Блудзень звалася, а побач вёска Малеч, гэта Заходняя Беларусь. І вось бабуля казала: „шчы“, „шчука“, згадваю як цяпер. Для мяне гэта паклон маім продкам, якіх ужо няма на гэтым сьвеце. Агулам я лічу, што гэта слушна. Калі ў чалавеку ёсьць частка вось гэтага, дык чаму ён павінен яе хаваць? Ён павінен гэтым ганарыцца. Я абажаю Беларусь, у мяне тут шмат сяброў. Намагаюся тут бываць часьцей. Тут фантастычная прырода — напэўна, самая прыгожая, якую толькі можна сабе ўявіць у сярэдняй паласе. І ў вас атрымліваецца яе захоўваць у ідэальным стане, у адрозьненьне ад расейцаў. Таму ваша краіна — аазіс у маім уяўленьні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG