Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ўзнагародзіў Нямцова ордэнам Свабоды


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў ордэнам Свабоды загінулага расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Для нас, украінцаў, Барыс назаўжды застанецца патрыётам Расеі і сябрам Украіны. Ён сваім жыцьцём даказаў, што гэта можна сумясьціць — варта толькі захацець», — сказаў Парашэнка.

Паводле яго словаў, Нямцоў змагаўся за свабоду Ўкраіны і за свабоду Расеі, так як разумеў, што без свабоднай Украіны ня можа быць і свабоднай Расеі. «За нашу і вашу свабоду» — гэты гістарычны лёзунг стаў жыцьцёвым дэвізам Барыса Нямцова. Таму я вырашыў ўзнагародзіць яго ордэнам Свабоды. Сьветлая памяць», - сказаў Парашэнка.

Адзін з лідэраў расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага ў 200 мэтрах ад Крамля — на Вялікім Москварэцкім мосьце. Ні пра якія посьпехі расьсьледаваньня сьледзтва за трое сутак, якія прайшлі ад гібелі Нямцова, не паведамлялі.

Нямцова пахаваюць у Маскве 3 сакавіка на Траякураўскіх могілках.​

XS
SM
MD
LG