Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12–15 сакавіка Менск наведае прадстаўнік папы Францішка


Афіцыйны візыт у Беларусь дзяржаўнага сакратара папы Францішка адбудзецца на запрашэньне ўладаў.

«Па запрашэньні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка адбудзецца афіцыйны візыт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Францішка.

Гэтым важным жэстам Рымскі Пантыфік жадае выказаць сваю глыбокую павагу да беларускага народа і праз свайго бліжэйшага супрацоўніка спаткацца з католікамі Беларусі ў малітве і еднасьці сэрцаў», — паведамляе сайт рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі.

Падчас знаходжаньня ў Беларусі дзяржаўны сакратар папы мае асьвяціць першы камень новага будынка апостальскай нунцыятуры ў Менску, сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і правесьці шэраг сустрэч на высокім узроўні. Высокі прадстаўнік Сьвятога Айца плянуе таксама сустрэцца з кіраўніком БПЦ мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Паўлам, сябрамі Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, каталіцкай моладзьдзю і вернікамі.

«Ушаноўваючы пакутніцкую гісторыю Беларусі і разьдзяляючы яе надзеі на будучыню, Пантыфік высока ацэньвае тое, што Беларусь стала месцам сустрэчы і дыялёгу бакоў, уцягнутых у драматычны канфлікт, які сатрасае рэгіён», — зазначаецца ў паведамленьні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG