Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Атрымаць асалоду ад падаткаў


Квэнтын Масэйс, «Мужыкі з просьбай у канторы зборшчыкаў падатку».

Квэнтын Масэйс, «Мужыкі з просьбай у канторы зборшчыкаў падатку».

Гэта цалкам магчыма. Напрыклад, у Эстоніі. Знаёмы эстонец расказаў мне, як прыемна ўсьведамляць, што ты ўтрымліваеш сваю дзяржаву. У падаткавай табе заўсёды радыя, бо гэта ты іхны працадаўца і плаціш ім заробак. Зрэшты, для кожнага чыноўніка або паліцыянта ты — той, каму яны служаць. Проста ўсё — на сваіх месцах. Ніякіх табе разбухлых кантрольных ворганаў з цэлымі штатамі хамаў-дармаедаў кшталту той магазіншчыцы «вас многа, а я адна». Неяк да эстонца сваёй машынай прыехаў госьць зь Беларусі. Пахваліўся: перад тваім домам стаіць знак «40», а я праскочыў на «120». Там дарога крывая, адказаў эстонец, і гэты знак мы паставілі самі для сябе.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG