Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьведка расстрэлу Нямцова вярнулася ў Кіеў


Ганна Дурыцкая

Ганна Дурыцкая

Украінская мадэль Ганна Дурыцкая, якая знаходзілася побач з расейскім палітыкам Барысам Нямцовым ў момант яго забойства, не стала гутарыць з прэсай пасьля вяртаньня ў Кіеў. З самалёта яе вывелі так, каб яна не перасякалася з журналістамі.

«Тры дні працягваліся сьледчыя дзеяньні. Ну і зразумела, што яна зараз не імкнецца да залішняй публічнасьці. Ёй трэба адпачыць, таму што яна ў цяжкім стане. Яна ледзь засталася жывой і здаровай, ёй цяпер трэба адпачыць нейкі час », — сказаў журналістам адвакат Дурыцкай Вадзім Прохараў.

Цягам трох сутак, якія прайшлі з часу забойства Барыса Нямцова, грамадзянка Ўкраіны Ганна Дурыцкая заставалася ў Маскве, дзе яе дапытвалі ў якасьці сьведкі. Паводле самой украінкі, пакінуць расейскую сталіцу ёй не давалі прадстаўнікі сілавых ведамстваў Расеі, хоць Дурыцкая не была затрыманай.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы ў 200 мэтрах ад Крамля на Вялікім Маскварэцкім. Пахаваньне Нямцова адбудзецца ў Маскве 3 сакавіка.

XS
SM
MD
LG