Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: забойства Нямцова сьведчыць аб палітычным клімаце ў Расеі


Барак Абама

Барак Абама

Пра гэта ён заявіў у інтэрвію інфармагенцтву Reuters:

«Гэта сьведчыць пра клімат у Расеі, дзе грамадзянская супольнасьць, незалежныя журналісты, людзі, якія імкнуцца мець зносіны ў інтэрнэце, адчулі ўсё больш пагроз і абмежаваньняў. І ўсё часьцей адзінай крыніцай, адкуль расійскае грамадзтва мае магчымасьць атрымліваць інфармацыю, становяцца падкантрольныя дзяржаве СМІ », — сказаў прэзыдэнт ЗША.

Барак Абама заклікаў правесьці поўнамаштабнае расьсьледаваньне забойства Нямцова, востра скрытыкаваў расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Абама сустракаўся з Нямцовым падчас візыту ў Маскву ў 2009 годзе, калі размаўляў з прадстаўнікамі апазыцыйных партый. Паводле амэрыканскага лідэра, забойства палітыка — «гэта частка таго, што дазволіла Расеі распачаць агрэсію супраць Украіны».

Адзін з лідэраў расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага за 200 мэтраў ад Крамля — на Вялікім Макскварэцкім мосьце. Ні пра якія посьпехі расьсьледаваньня сьледзтва за трое сутак, якія прайшлі ад гібелі Нямцова, не паведамляецца.

XS
SM
MD
LG