Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» пачала вайну супраць Twitter


Прадстаўнікі экстрэмісцкага руху «Ісламская дзяржава» прыгразілі сьмерцю аднаму з заснавальнікаў сэрвісу мікраблогаў Джэку Дорсі, а таксама заклікалі ўсіх джыхадыстаў забіваць супрацоўнікаў Twitter за выдаленьне акаўнтаў, фатаграфій і відэа экстрэмістаў. Пра гэта паведамляе амэрыканскі партал Buzzfeed.

На сайце для ананімнага публікацыі тэкставых нататак Pastebin зьявілася заява ад імя «Ісламскай дзяржавы», у якім асуджалася рашэньне Twitter зачыняць акаўнты ісламістаў і гаварылася, што кіраўніцтву і супрацоўнікам кампаніі варта баяцца рэакцыі ў адказ: «Ваша віртуальная вайна супраць нас абернецца сапраўднай вайной супраць вас,» — гаворыцца ў паведамленьні. Да паведамленьня была дапасаваная выява Джэка Дорсі ў перакрыжаваньні прыцэлу.

Служба бясьпекі Twitter зьвярнулася да праваахоўных органаў ЗША для сумеснага расьсьледаваньня пагрозаў у адрас аднаго з заснавальнікаў кампаніі і іншых супрацоўнікаў з боку «Ісламскай дзяржавы».

Twitter, гэтак жа, як і YouTube неадкладна выдаляе відэа пакараньня закладнікаў з акаўнтаў, зьвязаных з «Ісламскай дзяржавай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG