Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаленскую журналістку аштрафавалі за фота часоў нямецкай акупацыі


Як паведаміў інтэрнэт-рэсурс «Мэдуза», смаленскую журналістку Паліну Данілевіч, якая разьмясьціла ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» фатаграфію свайго двара часоў нямецкай акупацыі, аштрафавалі.

Яе абвінавачвалі ў публікацыі нацысцкай сымболікі, бо на фатаграфіі фігуравалі нямецкія салдаты і сьцяг са свастыкай. Памер штрафу склаў 1000 рублёў (прыкладна 16 даляраў).

31 студзеня на сваёй старонцы «Вконтакте» Паліна Данілевіч апублікавала фатаграфію двара свайго дома, якая была зробленая ў 1941-1943 гадах. Фатаграфію яна ўзяла з гістарычнага рэсурсу. 28 лютага Данілевіч затрымалі паліцыянты і склалі на яе пратакол. У паліцыі яна правяла некалькі гадзінаў.

XS
SM
MD
LG