Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі танкіст ва Ўкраіне: «Тут ад нас уся вайна залежыць»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Расейская «Новая газета» апублікавала гутарку свайго карэспандэнта з расейскім вайскоўцам Доржы Батамункуевым, які быў паранены ў баях пад Дэбальцавым і цяпер лечыцца ў шпіталі ў Данецку. Прапануем вам пераклад фрагмэнту публікацыі.

Доржы Батамункуеў, 20 гадоў, 5 асобная танкавая брыгада (Улан-Удэ), воінская частка № 46108. Вайсковец тэрміновай службы, прызваны 25 лістапада 2013 г., у чэрвені 2014 заключыў кантракт на тры гады. Асабісты нумар 200220, ваенны білет 2.609.999.

Новая газэта (НГ): Як вы патрапілі сюды?

Батамункуеў: Я прызываўся у 2013 годзе 25 лістапада. Трапіў добраахвотна. Сюды (у Данбас — РС) адпраўлялі толькі кантрактнікаў, а я прыехаў у Растоў, калі быў салдатам тэрміновай службы. Але я добрыя вынікі паказваў — што па агнявой падрыхтоўцы, што па фізычнай. Я прызываўся наогул з Чыты, у Чыце курсоўку прайшоў, а ў частцы Ўлан-Удэ вырашыў застацца па кантракце. У чэрвені напісаў рапарт з просьбай. Трапіў у другі батальён. А другі батальён — у выпадку вайны заўсёды першым эшалёнам выяжджае, у любой вайсковай частцы ёсьць такое падразьдзяленьне. У нас былі, вядома, кантрактнікі ў батальёне, але ў асноўным тэрміновай службы. Але бліжэй да восені, да кастрычніка пачалі зьбіраць з усіх батальёнаў нашай часткі кантрактнікаў, каб стварыць зь іх адзін батальён. У нас не хапала ў частцы кантрактнікаў, каб зрабіць танкавы батальён, таму да нас яшчэ перакінулі кантрактнікаў з горада Кяхта. Нас усіх у купку сабралі, мы пазнаёміліся, дня чатыры разам пажылі, і ўсе, у эшалён.
У мяне тэрміновая служба павінна была скончыцца 27 лістапада. А ў Растоў мы прыехалі ў кастрычніку. Так што кантракт у мяне пачаўся ўжо тут. Мы пятая танкавая асобная брыгада.

НГ: Вы не звальняліся?

Батамункуеў: Не, я не звольнены.

НГ: Вы ехалі на вучэньні?

Батамункуеў: Нам сказалі, што на вучэньні, але мы ведалі, куды едзем. Мы ўсе ведалі, куды едзем. Я ўжо быў настроены маральна і псыхічна, што прыйдзецца на Украіну.
Мы танкі яшчэ ва Ўлан-Удэ зафарбавалі. Проста на вагонным складзе. Зафарбоўвалі нумары, у кагосьці на танках была значка гвардыі — таксама. Нашыўкі, шаўроны — тут здымалі, калі на палігон прыехалі. Усе зьняць... у мэтах маскіроўкі. Пашпарт у вайсковай частцы пакінулі, ваенны квіток на палігоне.

Мы танкі яшчэ ва Ўлан-Удэ зафарбавалі. Проста на вагонным складзе.

А так у нас бывалыя ёсьць хлопцы. Нехта ўжо больш за год на кантракце, нехта ўжо 20 гадоў. Кажуць: ня слухайце камандаваньне, мы хахлоў бамбіць едзем. Вучэньні нават калі правядуць, потым усё роўна адправяць хахлоў бамбіць.
Наогул шмат эшалёнаў ехала. Усе ў нас у казарме начавалі. Прад намі хлопцы-спэцназаўцы з Хабараўску былі, з розных гарадоў, чыста з усходу. Адзін за адным, разумееце? Кожны дзень. Наш ішоў пятым, 25-га ці 27 кастрычніка.
Рампа разгружальная была ў Матвеевым Кургане. Пакуль ехалі ад Улан-Удэ да Матвеева Кургану, столькі гарадоў пабачылі. 10 сутак ехалі. Чым бліжэй сюды, тым больш людзей нас вітала. Рукамі махаюць, хрысьцяць нас. Мы ў асноўным усе бураты ж. Хрысьцяць нас. А і тут таксама, калі езьдзілі. Бабулі, дзядулі, дзеці мясцовыя хрысьцяць... Бабкі плачуць.

НГ: Які палігон?

Батамункуеў: Кузьмінскі. Там шмат такіх палігонаў. Намётавыя мястэчкі. Адны заехалі, іншыя зьехалі. Папярэднія эшалёны там сустракалі. Кантэміраўская брыгада з Падмаскоўя была пасьля нас. Там у іх дэсантнікі і адна танкавая рота невялікай моцы. А вось наш танкавы батальён складаецца з 31 танка. Можна нешта сур’ёзнае зрабіць.

НГ: Можна было адмовіцца?

Батамункуеў: Можна, вядома. Ніхто цябе не прымушаў. Былі і такія, хто яшчэ ва Ўлан-Удэ адмовіўся, калі ўжо пачулі, што смажаным пахне. Адзін афіцэр адмовіўся.

НГ: Рапарт трэба пісаць?

Батамункуеў: Я ня ведаю. Я ж не адмовіўся. І ў Растове былі такія, хто адмовіўся. З нашага батальёна я ведаю аднаго. Ваня Раманаў. Мы зь ім яшчэ па курсоўцы разам у адной роце служылі. Чалавек нізкіх прыярытэтаў. Да нас на палігон перад Новым годам прыяжджаў камандуючы усходняй ваеннай акругай генэрал-палкоўнік Суравікін. Прыяжджаў у нашу танкавую роту. Усім рукі паціснуў ... Івана з сабой забраў, на радзіму, у Навасібірск. Што з Раманавым цяпер, не ведаю. Але факт у тым, што можна было зьехаць.

НГ: Суравікін казаў што-небудзь пра Данецк, пра Ўкраіну?

Батамункуеў: Нічога не казаў. (Сьмяецца — НГ). У нас у цягніку, пакуль 10 дзён ехалі, розныя чуткі былі. Хтосьці казаў, што гэта проста адмазка, хтосьці — не, рэальна на вучэньне. А атрымалася і тое, і тое. Адзін месяц падрыхтоўкі прайшоў, другі месяц, ужо трэці месяц. Ну, ужо, значыць, сапраўды на вучэньні прыехалі! Ну, або каб паказаць, што наша падразьдзяленьне на мяжы ёсьць, каб ўкраінцам было крыху жахлівей. Проста тое, што мы ўжо тут — гэта ўжо псыхалягічная атака.
Вучэньні, як планявалася тры месяцы, правялі. А потым... мы ўжо пад канец вучэньняў дні лічылі. У нас спэцыяльныя людзі ёсьць, нампаліты, па працы з асабістым складам. Ім на нарадах даводзяць, яны нам распавядаюць. Нампаліт кажа: «Патрываеце тыдзень, дадому паедзем». Зьмена наша ўжо прыехала. Нам кажуць: усё, хутка плятформа прыедзе, грузім танкі, мэханікі і кіроўцы паедуць на цягніку, астатнія — камандзіры і наводчыкі — паляцяць самалётам з Растову да Ўлан-Удэ.
Потым раз — сыгнал далі. І ўсё, мы выехалі.

НГ: Калі?

Батамункуеў: 8-га лютага было. Капітан нашай групы проста выйшаў і сказаў: усё, хлопцы, едзем, гатоўнасьць нумар адзін. Гатоўнасьць нумар адзін — сядзім у танку заведзеным. Потым калёна рушыцца.

НГ: Хутка зьяжджалі?

Калі толькі выяжджалі з палігону, сказалі: тэлефоны, дакумэнты — усё здаць.

Батамункуеў: А мы народ ваенны, хутка-хутка, махам ўсё. Рэчмяшок, аўтамат — і ў танк. Танк заправіў, завёў і паехаў. Усё сваё нашу з сабой. Калі толькі выяжджалі з палігону, сказалі: тэлефоны, дакумэнты — усё здаць. Мы з Кузьмінскага выехалі да мяжы Расеі, ўсталі ў лесапаласе. У танк я сеў — яшчэ сьветла было, з танка вылез — ужо цёмна. Потым паступіў сыгнал. Усе, нам натацый ня чыталі. Сказалі: пачынаем марш. Мы і без гэтага ўсе зразумелі, без слоў. Мне што, я ў танк сеў, ды і ўсё, галоўнае, еду.

НГ: Атрымліваецца, ніхто — ні нампаліт, ні камандзіры — з вамі пра Ўкраіну не размаўлялі?

Батамункуеў: Не, таму што і так усё разумелі. Чаго яны будуць нам кашу гэтую жаваць. Патрыятычныя ваніты нам таксама ніхто не піхаў. Мы ўсё ведалі, яшчэ заходзячы ў цягнік жа.

НГ: Вы разумелі, што перасякае мяжу?

Батамункуеў: Зразумелі ўсе, што мяжу перасякаем. А што рабіць? Не прыпынісься ж. Загад ёсьць. А так мы ўсё ведалі, на што ідзем і што можа быць. І тым не менш мала хто страху даў. Камандаваньне наша малайцы, робяць усё стабільна, выразна і граматна.

НГ: Калі вы даведаліся, што маршам ідзяце на Данецк?

Батамункуеў: Калі даведаліся? Калі прачыталі, што Данецк. Гэта калі ў горад заяжджаў ... Там яшчэ надпіс — ДНР. О, мы на Ўкраіне! Цёмна было, ноччу ехалі. Я з люку высунуўся горад паглядзець. Прыгожы горад, спадабаўся. Справа, зьлева — усё прыгожа. З правага боку гляджу — велізарны сабор пабудаваны. Вельмі прыгожа.

І як раз там была дыскусія наконт ці ёсьць ваенныя тут на Украіне. І ўсе госьці такія: «Не-не-не». Мы ротай ляжым такія: ну да. Ну а ў адкрытую хто скажа?

У Данецку мы ў прытулак заехалі, прыпаркаваліся. Нас павялі паесьці гарачага ў кампус, потым разьмясцілі ў пакоі. Потым мы ўсе ў адным пакоі ляглі, у аднаго з нашых быў тэлефон. Ну, тэлефоны ўсё роўна нехта з сабой узяў. Знайшлі радыё «Спутник». І як раз там была дыскусія наконт ці ёсьць ваенныя тут на Украіне. І ўсе госьці такія: «Не-не-не». Мы ротай ляжым такія: ну да. Ну а ў адкрытую хто скажа? Наш урад усё роўна разумее, што трэба дапамагаць, а калі афіцыйны ўвод войскаў зробяць, гэта ўжо Эўропа залупнется, НАТО. Хаця вы ж разумееце, што НАО таксама ў гэтым удзельнічае, вядома, зброю пастаўляе ім.

НГ: Вам патлумачылі, на колькі вы прыехалі?

Батамункуеў: Не. Можа, наогул да канца вайны.

НГ: А вы пыталіся?

Батамункуеў: Не. Мы разумелі, што тут ад нас уся вайна залежыць. Таму нас і тры месяцы гэтыя ганялі, як сідаравых козаў, на вучэньнях. Магу сказаць толькі, што падрыхтавалі сапраўды канкрэтна, і снайпэраў нашых, і ўсе віды войскаў.

НГ: Колькі вас зайшло?

Мясцовыя паглядзелі на нас, кажуць — вы адчайныя хлопцы.

Батамункуеў: Атрымліваецца, 31 танк у батальёне. Мы заходзілі паротна. Дзесяць танкаў у кожнай роце. Да кожных 10 танкаў прыбаўлялася па тры БМП, маталыга (бронетранспарцёр — РС) мэдычная і пяць «Уралаў» з боепрыпасамі. Вось гэта колькасны склад тактычнай групы ротнай. Танкавы батальён складае каля 120 чалавек — тры танкавыя роты, ўзвод забесьпячэньня, ўзвод сувязі. Плюс пяхота, вядома. Прыкладна 300 чалавек нас зайшло. Усё з Улан-Удэ. У асноўным, большая частка — бураты. Мясцовыя паглядзелі на нас, кажуць — вы адчайныя хлопцы. А ў нас у будыстаў так заведзена: мы верым ва Ўсявышняга, у тры стыхіі і ў перараджэньне. Калі ты памрэш, абавязкова зноў народзісься.

НГ: Вам на месцы тлумачылі, што вы замыкае кацёл?

Батамункуеў: Не, нічога не патлумачылі. Вось пазыцыя, вось пазыцыя замыканьня агню, туды глядзім, нікога не выпускаем. Хто едзе — не свой. Агонь на зьнішчэньне.

НГ: Вашы камандзіры з вамі паехалі?

Батамункуеў: Камандзіры ў нас усё малайцы. Не было такога камандзіра, які збаяўся. Мы ўсе былі нароўні. Незалежна, ты палкоўнік або шараговы. Таму што мы змагаемся бок аб бок. Камандзір батальёна майго... Ён цяпер у Растове, сапраўды гэтак жа абгарэў у танку, як я... мой камбат, палкоўнік. Недзе 12-14-га, вось у тыя дні. Таму што трэба было вёску вызваліць адну. Не памятаю, як называецца... Вёску адбілі... добра ўсё...
Мы гулялі ў карусель. Гэта такі тактычны мэтад баявой стральбы з танку. Тры ці чатыры танкі выяжджаюць на рубеж адкрыцьця агню, страляюць, а як у іх заканчваюцца боепрыпасы, ім на замену адпраўляюць таксама тры ці чатыры танкі, а тыя загружаюцца. Так і мяняліся.
Але камбату не пашанцавала. Пры выкананьні каруселі, калі страляеш з танка... Танк вельмі капрызная машына, бывае, што стрэл зацяжны. Ты накшталт стрэльнуў, а ён ня стрэліў. Проста не страляе танк, тупа не страляе і ўсё. Першы танк стрэліў — бах, другі, трэці танк — затрымка. А іх дзяўбуць укропы. І ўсё. Камбат заскочыў у свой танк, паехаў — адзін танк ён зьнішчыў, другой яго зьнішчыў.
Наводчык камбатаўскага танку, Чыпа, ён таксама абгарэў. Мэханік... мэханікам наогул добра. Ты наогул сядзіш у танку, у цябе браня вось такоўская, велізарная браня... ты цалкам зачынены ад усяго. Мэханіку выжыць нашмат лягчэй. У выпадку трапляньня снарада ў вежу наводчык і камандзір звычайна загараюцца, а мэханік не гарыць, калі цямлівы — у танку ёсьць такая кнопка — аварыйны паварот вежы. Яна ў іншы бок — шух, і ты спакойна вылазіш. Мой мэханік так вылез, камбатаўскі так вылез.
Гляджу на свайго — ён цэлы. На камандзіра свайго гляджу... Спартак — ён там ляжыць, у калідоры. Але ён ня так моцна абгарэў, як я. У яго адразу люк адкрыўся, а ў мяне быў закрыты... Я наводчык. Шараговы. Танк доўга гарыць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG