Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перабійніс: Украіна адклікала свайго амбасадара з Масквы яшчэ год таму


Міністэрства замежных справаў Украіны растлумачыла растыражаваную СМІ інфармацыю аб адклiканьнi амбасадара ў Маскве.

Прадстаўнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс нагадаў, што гэта было зроблена яшчэ год таму, пасьля далучэння Крыму да Расейскай Фэдэрацыі, перадаюць РИА Новости.

Раней у СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што Кіеў адклікаў амбасадара з РФ.

«Гэта адбылося яшчэ год таму. Гэта не навіна. Я быў у эфіры, мяне спыталі. Была размова пра пасла нашага. Я сказаў, што яшчэ год таму ён быў адкліканы. Яны далі як навіна, але гэта не навіна. Ён быў адкліканы адразу пасьля таго, як быў анэксаваны Крым», — сказаў Перабійніс.

На ўдакладняючае пытанне, ці магла ісьці гаворка аб адклiканьнi консула, прадстаўнік украінскага МЗС адказаў адмоўна.

МЗС Украіны яшчэ ў сакавіку мінулага году паведаміла аб адклiканьнi для кансультацый амбасадара Ўкраіны ў Расейскай Фэдэрацыі Уладзіміра Ельчанка ў сувязі з сытуацыяй вакол Крыма і неабходнасьцю абмеркаваньня некаторых яе міжнародных аспэктаў.

XS
SM
MD
LG