Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін уручыць ордэн Аляксандра Неўскага «прэзыдэнту Рэспублікі Белоруссия» Лукашэнку


На пачатку гэтага году такім жа ордэнам Пуцін узнагародзіў таксама свайго памочніка Ўладзіслава Суркова і лідэра ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін узнагародзіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Аляксандра Неўскага. Пра гэта паведаміў памочнік расейскага прэзыдэнта Юры Ушакоў.

Ён адзначыў, што 3 сакавіка непасрэдна перад пасяджэньнем Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі адбудзецца асобная сустрэча Лукашэнкі і Пуціна.

«Гэта будзе сустрэча тэт-а-тэт, — сказаў Ушакоў журналістам. — Пасьля яе завяршэньня плянуецца ўзнагароджваньне беларускага прэзыдэнта ордэнам Аляксандра Неўскага».

Як гаворыцца ва ўказе Пуціна, Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам «за вялікі асабсіты ўклад у разьвіцьцё традыцыйных сяброўскіх сувязяў паміж Расеяй і Беларусьсю, паглыбленьне двухбаковага ўзаемадзеняьня ў палітычнай, абароннай, эканамічнай і сацыяльнай сфэрах».

Гэты ўказ падпісаны Пуціным яшчэ 30 жніўня 2014 года, калі Лукашэнка адзначаў свае 60-годзьдзе.

Ва ўказе пазначана, што Лукашэнка зьяўляецца прэзыдэнтам «Рэспублікі Белоруссия» замест афіцыйнай назвы «Рэспубліка Беларусь». Такім чынам, як адзначае партал udf.by, «Пуцін узнагародзіў ордэнам лідэра афіцыйна неіснуючай краіны».

Акрамя Лукашэнкі, расейскім ордэнам Аляксандра Неўскага ўзнагароджаны яшчэ адзін грамадзянін Беларусі мітрапаліт Менскі і Слуцкі, а цяпер ганаровы патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філярэт. Мітрапаліт Філарэт уганараваны ордэнам «за вялікі ўклад у разьвіцьцё сяброўскіх адносін паміж народамі і ўмацаваньне духоўных традыцый».

На пачатку гэтага году такім жа ордэнам Пуцін узнагародзіў таксама свайго памочніка Ўладзіслава Суркова і лідэра ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG