Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага не адпусьцілі на пахаваньне Нямцова


Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Прэсьненскі суд Масквы адмовіўся адпусьціць апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага на пахаваньне забітага ў пятніцу ўвечары Барыса Нямцова.

Суд палічыў, што апазыцыянер быў недастаткова блізкі з загінулым. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адвакат Вадзім Кобзеў. Паводле яго словаў, судзьдзя, па сутнасьці, ўказала на тое, што абарона Навальнага не падала, як ён выказаўся, «даведку аб сяброўстве» зь Нямцовым. Бок абароны мае намер абскардзіць рашэньне суда.

Аляксей Навальны адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачваньні ў парушэньні ўсталяванага парадку правядзеньня мітынгу. Падставай для затрыманьня і наступнага адміністрацыйнага разьбіральніцтва стала тое, што 15 лютага Навальны і яго прыхільнікі раздавалі ў маскоўскім мэтро ўлёткі з інфармацыяй аб антыкрызісным маршы «Вясна».

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага на Маскварэцкім мосьце каля Крамля. Невядомы некалькі разоў стрэліў у сьпіну палітыка. Ад атрыманых раненьняў Нямцоў памёр на месцы. Ён будзе пахаваны заўтра на Траякураўскіх могілках Масквы.

XS
SM
MD
LG