Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: На ўсходзе Ўкраіны загінулі 6 тысяч чалавек


За час канфлікту на ўсходзе Ўкраіны загінулі больш за шэсьць тысяч чалавек, каля 15-ці тысяч атрымалі раненьні.

Такія дадзеныя ў абноўленым дакладзе прыводзіць у панядзелак Упраўленьне ААН па правах чалавека. У арганізацыі адзначаюць, што ахвяраў можа быць значна больш, так як у ААН ня могуць атрымаць поўную інфармацыю аб загінулых.

Мінулай ноччу сэпаратысты 32 разы абстралялі з артылерыі пазыцыі ўрадавых войскаў у Данбасе. У камандаваньні ўкраінскай арміі паведамляюць пра страляніну, якая працягваецца ля пасёлку Пескі і гораду Аўдзееўка Данецкай вобласьці. Інфармацыі пра страты бакоў няма.

Кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Зьміцер Тымчук заяўляе, што сэпаратысты сьцягваюць пяхоту і тэхніку да Новаазоўску пад Марыюпалем. Раней сэпаратысты заяўлялі, што адвялі цяжкія ўзбраеньні ад лініі судакрананьня канфліктуючых бакоў. Назіральнікі АБСЭ пацьвердзілі адвод толькі шасьці калёнаў тэхнікі.

XS
SM
MD
LG