Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: забойства Нямцова расьследуе спэцыяліст па справах нацыяналістаў


Па іх дадзеных, сьледчую групу ўзначаліў старэйшы сьледчы па асабліва важных справах Сьледчага камітэту Расеі генэрал-маёр юстыцыі Ігар Красноў, які займаўся гучнымі справамі ў дачыненьні да радыкальных нацыяналістаў. Група, у якую ўвайшлі яшчэ 12 сьледчых, вывучае запісы з камэр відэаназіраньня, білінг мабільных тэлефонаў, маршруты перамяшчэньня і кантакты Нямцова за апошні месяц.

Інфармацыю аб прызначэньні Краснова пацьвердзіў адвакат Вадзім Прохараў. Ён прадстаўляе інтарэсы Ганны Дурыцкай, якая знаходзілася з Нямцовым ў момант забойства.

Таксама пра тое, што Красноў верагодна прызначаны кіраўніком сьледзтва, паведаміў галоўны рэдактар "Эхо Москвы" Аляксей Венядзіктаў.

Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў аб грашовай узнагародзе ў памеры трох мільёнаў рублёў за інфармацыю пра забойцу Нямцова. У паведамленьні ведамства адзначаецца, што сьледчыя са словаў відавочцаў злачынства, у тым ліку спадарожніцы Нямцова, склалі прыблізны партрэт забойцы.

Раней у Сьледчым камітэце заявілі, што разглядаюць некалькі вэрсій забойства палітыка, адна з іх — «палітычная правакацыя». У праваахоўных органах паведамляюць, што забойства Нямцова, хутчэй за ўсё, носіць заказны характар.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага на Маскварэцкім мосьце ў цэнтры Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG