Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мінулым тыдні Рада па правах чалавека зьвярнулася да кіраўніка Сьледчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна з просьбай у тэрміновым парадку разгледзець пытаньне пра зьмену Саўчанцы меры стрыманьня на не зьвязаную з утрыманьнем пад вартай. Зварот быў падрыхтаваны на ініцыятыву сябра Рады Алены Масюк. У мінулы чацьвер пасьля чарговага наведваньня Саўчанкі ў СІЗА Масюк канстатавала рэзкае пагаршэньне стану яе здароўя. «Надзея Саўчанка можа памерці ў бліжэйшыя дні», — сказала Алена Масюк.

У расейскай Фэдэральнай службе выкананьня пакараньняў тады заявілі, што стан здароўя ўкраінскай ваеннаслужачай ацэньваецца як стабільны і здавальняючы, а заявы праваабаронцаў аб магчымых трагічных наступствах яе галадоўкі беспадстаўныя.

Паводле версіі сьледзтва, Саўчанка датычная да гібелі двух расейскіх журналістаў у час абстрэлу пад Луганскам ў чэрвені мінулага года. Яна нібыта карэкціравала агонь. Саўчанка сваю віну цалкам адмаўляе і сьцьвярджае, што яе захапілі і пераправілі ў Расею сэпаратысты. 10 лютага суд падоўжыў арышт Саўчанкі да 13 траўня. 1 сакавіка акцыі салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай прайшлі ў Кіеве, Адэсе, Парыжы, Тулузе, Мадрыдзе, Сіднэі, іншых гарадах сьвету.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG