Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія генэралы камандуюць апэрацыямі ў Данбасе, — амбасадар ЗША


Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пайэт ў эфіры тэлеканалу «Інтэр».

«Мы лічым, што расейскія генералы ўдзельнічаюць у канфлікце ў Данбасе, і расейскія афіцэры камандуюць тактычнымі ваеннымі апэрацыямі ў Данбасе. Мы ведаем, што Расея выкарыстоўвае сучасныя электронныя сыстэмы навядзеньня ракет кляса «зямля-паветра», — адзначыў амбасадар.

«Мы ведаем, што рэгулярныя часткі расейскай арміі бралі ўдзел у захопе Дэбальцава, ваенных дзеяньнях, якія працягваліся ўжо пасьля таго, як менскае пагадненьне ўступіла ў сілу. Расея паставіла сотні і сотні адзінак цяжкага ўзбраеньня са сьнежня, з моманту цішыні, у тым ліку і тыя, што выкарыстоўваліся ў атацы на Дэбальцава», — адзначыў амэрыканскі дыплямат.

Ён дадаў, што «гэты канфлікт можа спыніць адзін тэлефонны званок — званок прэзыдэнта Пуціна».

Расея адмаўляе свой удзел у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны, хоць пра доказы расейскай вайсковай прысутнасьці заяўляла і ўкраінскае кіраўніцтва, і самі вайскоўцы, і валанцёры, і прадстаўнікі краін Захаду.

XS
SM
MD
LG