Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спадзяецца на аблягчэньне візавага рэжыму з Эўразьвязам ужо сёлета


Belarus -- sad pictures 04Dec2012, borders, viza

Belarus -- sad pictures 04Dec2012, borders, viza

Ня выключана, што на саміце «Ўсходняга партнёрства», які плянуецца ў Рызе ў траўні гэтага году, можа быць парафаванае пагадненьне паміж Беларусьсю і ЭЗ наконт аблягчэньня візавага рэжыму.

Такое меркаваньне выказаў амбасадар Беларусі ў Бэльгіі, сталы прадстаўнік пры ЭЗ Андрэй Еўдачэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Калі ўсё добра складзецца, я ня бачу нейкіх сур’ёзных рознагалосьсяў, якія калі не дазволяць падпісаць пагадненьне аб візавай лібэралізацыі ў траўні 2015 году ў Рызе, то прынамсі дадуць магчымасьць парафаваць тэкст гэтага пагадненьня», — сказаў амбасадар.

Як паведамлялася, раней ЭЗ і Беларусь ужо правялі некалькі раўндаў кансультацый па гэтым пытаньні. Камэнтуючы раней гэты перамоўны працэс, кіраўнік прадстаўніцтва Эўрапейскага зьвязу ў Беларусі Майра Мора ня выключыла, што ў выніку шэнгенскія візы для беларускіх грамадзян могуць стаць таньней:

«Спрашчэньне візавага рэжыму можа ўключаць у сябе патаньненьне „шэнгену“, зьменяцца патрабаваньні да пакетаў дакументаў, стане больш катэгорый грамадзян, якія будуць вызваленыя ад візавых пошлін. Акрамя таго, магчыма павелічэньне тэрміну дзеяння віз людзям з добрай візавай гісторыяй», — сказала Майра Мора .

XS
SM
MD
LG