Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Празе заклікалі да барацьбы з “пуцінскім рэжымам”


У сталіцы Чэхіі на Старамесцкай плошчы ў нядзелю прайшла акцыя супраць агрэсіі Расеі ў дачыненні да Ўкраіны.

Падчас дэманстрацыі ўдзельнікі таксама заклікалі вызваліць ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку і ўшанавалі памяць забітага расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Мітынгоўцы заклікалі да барацьбы з «пуцінскім рэжымам», трымалі плякаты з надпісамі «Пуціна ў турму!», «Свабоду Саўчанцы!», «Змагайся!», а таксама сьцягі Ўкраіны і Чэхіі.

У акцыі, арганізаванай актывістамі «Праскага Майдану», прынялі ўдзел каля 200 чалавек - чэхаў, украінцаў і расейцаў. «Расея хворая, і гэта -- ня грып, у яе Эбола, якая шырыцца праз мас-медыя», -- заявіла на мітынгу чэская праваабаронца Джаміла Сьцеглікава.

«На ўсходзе Ўкраіны -- ня сэпаратысцкі рух. На ўсходзе Ўкраіны -- агрэсія Расеі. Сэпаратысты -- гэта прафэсійныя расейскія вайскоўцы», -- адзначыў дырэктар Грамадзянскага інстытута Чэхіі, аналітык Раман Ёх.

Удзельнікі акцыі сярод іншага заклікалі ўрад Чэхіі паслаць ва Ўкраіну чэскіх вайскоўцаў, якія дапамаглі б украінскім салдатам у баявой падрыхтоўцы.

XS
SM
MD
LG