Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшоў мітынг памяці Нямцова і за вызваленьне Саўчанкі


Акцыя ў Варшаве
Акцыя ў Варшаве

У Варшаве ў нядзелю прайшоў мітынг, удзельнікі якога патрабавалі вызваліць украінскую лётніцу​ Надзею Саўчанку і спыніць расейскую агрэсію ва Ўкраіне, а таксама ўспаміналі забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода Аляксей Дзікавіцкі, у акцыі ўдзельнічалі каля двухсот чалавек — сярод іх і такія вядомыя палякі, як Лешэк Бальцаровіч і Адам Міхнік. Былі бачныя ўкраінскія і расейскія сьцягі.

«Яшчэ ў 2004 годзе на Майдане ў Кіеве Барыс Нямцоў сказаў важныя словы, якія павінны стаць асновай для дэмакратычных палітыкаў, людзей, якія думаюць, ва ўсёй Эўропе: нельга пагадзіцца на стварэньне саюзу паміж злачынцам і чэкістам — ён меў на ўвазе Віктара Януковіча і Ўладзіміра Пуціна» — сказаў адзін з удзельнікаў мітынгу.

Іншыя скандавалі «Мы хочам свабоднай Расеі!», «Слава Ўкраіне!», Трымалі транспаранты з надпісамі «Барыс забіты, Надзею забіваюць», «Захопнікі — прэч з Крыму». З прамовай выступіў і прадстаўнік крымска-татарскага народа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG