Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія кірмашы практычна спынілі працу ФОТА


Прадпрымальнікі не выйшлі на працу, баючыся карных санкцыяў.

Учора яны спрабавалі распрадаць свой тавар хаця б са зьніжкамі, бо чакалі абяцанай забароны на гандаль несэртыфікаванымі рэчамі. Але ў другой палове дня стала вядома што кара адкладаецца: рэшту тавараў, на якія няма сэртыфікатаў, дазволена распрадаваць далей. Аднак людзі не заплацілі падаткі, бо ўжо не зьбіраліся працаваць у сакавіку.

У выніку нядзельны гандаль — а па выходных ён бывае прыбытковым, у адрозненьне ад працоўных дзён, сёньня быў змарнаваны. Віцебскія кірмашы былі пустыя на 90%.

Што рабіць далей, прадпрымальнікі ня ведаюць. Ім застаецца або заплаціць нясплачаны падатак, які могуць у любы момант павялічыць. Або сыходзіць у адпачынак, як многія і зрабілі. Колькі чакаць новага ўказу наконт адмены абавязковай сэртыфікацыі і ці чакаць яго ўвогуле — ніхто сказаць ня можа.

Паводле прадпрымальнікаў, абавязковую сэртыфікацыю тавараў, якія закупляюцца для продажу ў межах Мытнага саюзу, трэба скасоўваць. Бо сэртыфікатаў не патрабуюць ні ў Казахстане ні ў Расеі, дзе й закупляецца пераважная большасьць тавараў, якія потам рэалізуюць у Беларусі.

XS
SM
MD
LG