Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вялікабрытанія адмовіла расейскім мільярдэрам ў пакупцы 12 нафтавых і газавых радовішчаў


Вялікая Брытанія заблякавала дамову аб пакупцы мільярдэрамі з Расеі Міхаілам Фрыдманам і Германам Ханам 12 нафтавых і газавых радовішчаў у Паўночным моры. Пра гэтае перадае агенцтва Reuters. Падставай для такога рашэньня стала магчымасьць санкцыяў у дачыненьні да расейскіх пакупнікоў.

Фрыдман і Хан хацелі набыць у нямецкага канцэрну RWE нафтавую кампанію Dea, якая працуе ў некалькіх краінах, уключаючы Вялікую Брытанію, дзе яна мае сваю долю ў 12 радовішчах. Расейцы прапаноўвалі за гэта 5 мільярдаў эўра.

Міністар энэргетыкі Вялікай Брытаніі Эд Дэйві запатрабаваў, каб продаж быў зроблены на карысьць «падыходзячага трэцяга боку».

XS
SM
MD
LG