Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля расейскай амбасады ў Менску прайшла акцыя памяці Нямцова ФОТА


Каля 20 чалавек​ адгукнуліся на заклік лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі прыйсьці сёньня а 15-й гадзіне да амбасады Расеі ў Менску са зьнічкамі і кветкамі.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічкі ў памяць забітага Барыса Нямцова. Некаторыя ўдзельнікі акцыі хацелі запісаць словы спачуваньня ў жалобную кнігу. Аднак высьветлілася, што ў амбасадзе яе не існуе.

«Пакуль усё праходзіць без эксцэсаў, — паведаміла Свабодзе намесьніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва. — Адзінае — церпяць журналісты. Амбасада забараніла здымаць нават саму працэдуру ўскладаньня кветак, не тое, што дыпляматычны будынак. І міліцыянты гэта вельмі пільна адсочваюць».

Празь некаторы час да амбасады пад’ехаў аўтобус з амапаўцамі. Аднак затрыманьняў яны не праводзілі. Адзін з удзельнікаў акцыі сказаў, што чуў, як хтосьці з амапаўцаў казаў па тэлефоне: «Загаду на затрыманьне мы не маем».​

Ва ўдзельнікаў акцыі міліцыянты перапісалі прозьвішчы.

Учора актывісты ўсклалі кветкі да амбасады РФ у Менску ў памяць забітага Барыса Нямцова, пасьля чаго правялі невялікі мітынг у Курапатах. У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі «Эўрапейскай Беларусі», Руху салідарнасьці «Разам», грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва».

XS
SM
MD
LG