Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька заклікае сёньня а 15-й прыйсьці да амбасады Расеі са зьнічкамі


Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвярнуўся з прапановай прыйсьці сёньня а 15-й гадзіне да амбасады Расеі ў Менску са зьнічкамі і кветкамі.

У размове са Свабодай ён так патлумачыў гэту ініцыятыву, зь якой выступіў у сацыяльных сетках:

«Якраз у гэты час у Маскве замест пратэстнай вясны пачнецца жалобнае мерапрыемства з нагоды забойства Барыса Нямцова. Для дэмакратычнай Беларусі ён быў чалавек блізкі, сымпатычны. Таму я і прапанаваў тым, хто здольны на гэта, прыйсьці да амбасады. Гэта будзе і знак павагі да яго памяці і знак салідарнасьці з тымі, хто выйдзе на акцыю у Маскве».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG