Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах разьвіталіся з Барысам Нямцовым


Акцыя памяці Барыса Нямцова ў Курапатах

Акцыя памяці Барыса Нямцова ў Курапатах

Актывісты ўсклалі кветкі да амбасады РФ у Менску ў памяць забітага Барыса Нямцова, пасьля чаго правялі невялікі мітынг у Курапатах. Здымкі каля амбасады Расеі супрацоўнікі МУС забаранілі, аднак самай акцыі не перашкаджалі, — піша «Беларуская праўда».

А 18-й гадзіне на месцы гібелі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты актывісты разьвіталіся з Барысам Нямцовым невялікім памінальным мітынгам.

У акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі «Эўрапейскай Беларусі», Руху салідарнасьці «Разам», грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва».

Расейскі палітык Барыс Нямцоў забіты позна ўвечары 27 лютага ў цэнтры Масквы на Вялікім Маскварэцкім мосьце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG