Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі падаражэлі некаторыя маркі цыгарэтаў, некаторыя — на 15%


1 сакавіка ў Беларусі зноў павышаныя максымальныя розьнічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт, — паведамляе БелаПАН.

Інфармацыя аб новых цэнах разьмешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

Больш за ўсё — на 14,3% — падаражэлі цыгарэты марак Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail, цяпер яны каштуюць 40 тыс. рублёў. У меншай ступені (на 0,4%) падаражаньне закранула маркі LD Club Extra Lounge — 10,95 тыс.

Цана на цыгарэты Capri вырасла на 5,4% (да 9,8 тыс. рублёў), Lucky Strike — на 3,7% (14 тыс.), Vogue — на 2,9% (17,5 тыс. рублёў).

Апошні раз цэны на цыгарэты павышаліся 1 лютага — тады падаражаньне склала ад 3,4% да 21%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэксу, зь 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпартэры цыгарэтаў маюць права штомесяц дэкляраваць максымальныя розьнічныя цэны на цыгарэты. Раней цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

XS
SM
MD
LG