Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына, які пагражаў забіць Сікорскага, сам здаўся паліцыі


Poland -- Polish parliamentary speaker Radoslaw Sikorski speaks during a media conference at the parliament in Warsaw, October 21, 2014

Poland -- Polish parliamentary speaker Radoslaw Sikorski speaks during a media conference at the parliament in Warsaw, October 21, 2014

Затрыманы мужчына, які пагражаў сьмерцьцю маршалку Польшчы Радаславу Сікорскаму. Ён дабраахвотна здаўся паліцыі.

Паліцыянты зь Любліна затрымалі мужчыну, які пагражаў маршалку Сікорскаму сьмерцьцю. 38-гадовы Пшэмыслаў П. праслуханы й перавезены ў пракуратуру ў Быдгашч. Паліцыя правярае яго кампутар, каб пацьвердзіць вэрсію мужчыны, піша Польскае Радыё.

Калі прызнаньні падазраванага пацьвердзяцца, то можа яму пагражаць жорсткае пакараньне. За пагрозу жыцьцю адной ці многім людзям пагражае восем гадоў пазбаўленьня волі.

Маршалак Радаслаў Сікорскі ў аўторак атрымаў ліст з пагрозамі. Падобныя пагрозы атрымалі працаўнікі яго дэпутацкага бюро ў Быдгашчы. У лісьце, між іншым, была інфармацыя аб падкладзенай бомбе. “Праз 24 гадзіны Радэк Сікорскі загіне, ён будзе забіты. Заўтра ў 12 я падкладу ў вашым бюро бомбу. Працуеце для Радзя – загінеце. Вы павінны памерсьці, гэта цана за свабодную Польшчу” – гэта фрагмэнт ліста, які атрымалі працаўнікі дэпутацкага бюро Сікорскага.

У будынку працавалі піратэхнікі, якія правяралі, ці там сапраўды не падкладзена бомба. Нічога не было знойдзена.

XS
SM
MD
LG