Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Rajok» гурта «Vuraj» прызнаны найлепшым фольк-альбомам году (аўдыё)


Праект Experty.by яшчэ да абвяшчэньня поўнага сьпісу намінанантаў сёлетняй прэміі назваў імя першага пераможцы.

Альбом «Rajok» атрымаў ад штатных экспэртаў 8,25 балу з 10 магчымых, трапіў у топ-10 па выніках штатных экспэртаў і па вэрсіі вялікага журы. У канкрэтна сваім стылі — фольк-музыцы — гурту Vuraj яўна не было роўных у 2014 годзе. Таму было вырашана абвесьціць відавочнае яшчэ да пачатку ўзнагароджаньня. «Мы разглядаем фольк у спалучэньні з сучаснымі аранжыроўкамі. Яны даюць матэрыялу новае жыцьцё, далучаюць яго да новага пакаленьня, — адзначае адзін з аўтараў Experty.by і галоўрэд Tuzin.fm Сяргей Будкін. — Перамога Vuraj атрымалася безальтэрнатыўнай, але пры гэтым абсалютна заслужанай. Гэты рэліз уражвае арыгінальнай трактоўкаю і грунтоўнасьцю прапрацоўкі. Ён выводзіць гурт на якасна новы ўзровень і можна выканаўцам пажадаць у гэтай сувязі толькі адно — не спыняцца і надалей».

Музыкі атрымаюць сваю ўзнагароду на цырымоніі Experty.by, якая ладзіцца ў партнэрства з інтэрнэт-правайдэрам «Атлант Тэлекам». Поўны сьпіс намінантаў прэміі зьявіцца на наступным тыдні.

Cёньня Vuraj прэзэнтуе свой новы кліп і дае з гэтай нагоды канцэрт у Studio 67 у Менску. Уваход бясплатны. Падрабязнасьці — у нашай афішцы.

ЯШЧЭ: VURAJ АДШУКАЎ «RAJOK» (АЎДЫЁПРЭЗЭНТАЦЫЯ АЛЬБОМУ)

Tuzin.fm

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG